Паўла Селюна расстралялі 17 красавіка

2014 2014-05-14T13:10:53+0300 2014-05-14T13:30:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sjaljun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з дакументаў Паўла Селюна

Фота з дакументаў Паўла Селюна

Сёння стала вядома дата расстрэлу 23-гадовага студэнта гістфаку БДУ, абвінавачанага ў забойстве двух асоб з асаблівай жорсткасцю. Маці асуджанага атрымала пасведчанне аб смерці.

18 красавіка адвакат Паўла Селюна з’явілася на спатканне з падабаронным у СІЗА на Валадарскага. Там ёй паведамілі, што Селюн «убыл по приговору», што на звычайнай мове значыць расстрэл. Аднак афіцыйных дакументаў, які б гэта пацверджвалі, ні абаронцу, ні сваякам Паўла не дасылалі.

8 мая маці асуджанага Тамара Сялюн звярнулася за тлумачэннямі ў СІЗА, адтуль яе накіравалі ў Вярхоўны суд. На асабістым прыёме намеснік старшыні ВС Валер Калінковіч пацвердзіў: прысуд прыведзены ў выкананне.

“Вас павінен праінфармаваць Гродзенскі абласны суд, - сказаў Калінковіч маці забітага. – Калі яны гэтага не зрабілі, вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці. Але паверце, у самы бліжэйшы час яны накіруюць вам дакументы”.

І сапраўды, на гэтым тыдні Тамара Сялюн атрымала дакументы з Гродзенскага абласнога суда, датаваныя 8 мая. Відаць, без указанняў зверху абласны суд не мог справіцца са сваімі абавязкамі – паведаміць пра выкананне прысуда ў час.

Сёння маці Паўла Селюна атрымала пасведчанне аб смерці сына ў Вілейскім ЗАГСе. Дата смерці – 17 красавіка. Прычына – “невядомая”. Раней, па словах праваабаронцы Андрэя Палуды, у пасведчаннях расстраляных у графе “прычына смерці” ставілі проста прочырк.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Маці таксама вярнулі асабістыя рэчы Паўла - яго вопратку і турэмную адзежу. Дзённікі, якія студэнт вёў падчас знаходжання ў СІЗА на Валадарскага, не выдалі.


Нагадаем, 12 чэрвеня 2013 Гродзенскі абласны суд прызнаў Паўла Селюна вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: забойства дзвюх асоб, учыненае з асаблівай жорсткасцю; крадзёж; здзек над трупамі; крадзёж асабістых дакументаў. Да гэтага малады чалавек не меў судзімасцяў. Свае дзеянні ён патлумачыў рэўнасцю – забітыя – ягоная жонка і яе каханак, якіх ён застаў у адной кватэры.

 

Па сукупнасці злачынстваў суд першай інстанцыі прыгаварыў Паўла да выключнай меры пакарання - расстрэлу. Працэс вёў суддзя Анатоль Заяц. Сялюн падаў касацыйную скаргу на прысуд. 17 верасня 2013 яе разглядала судовая калегія Вярхоўнага суда пад старшынствам Валера Калінковіча. Вызначэнне - пакінуць прысуд у сіле.

Паўла Селюна расстралялі, калі ягоны зварот знаходзіўся на разглядзе ў Камітэце па правах чалавека ААН. Гэта з’яўляецца прамым парушэннем міжнародных нормаў, якія ўзяла на сябе Рэспубліка Беларусь (п. 92 Правілаў працэдур).

Праваабаронцы мяркуюць, што разам з Селюном маглі выканаць прысуд і ў адносінах да Рыгора Юзэпчука.

«Былы начальнік мінскага СІЗА №1 Алег Алкаеў расказваў, што расстрэльная каманда звычайна збіраецца для выканання адразу некалькі прысудаў. Таму Рыгора Юзэпчука маглі забіць разам з Паўлам Селюном», —гаворыць Палуда.

Магілёўскі абласны суд адмовіўся прадаставіць звесткі пра дату расстрэла Юзэпчука, спаслаўшыся на тое, што Міністэрствам унутраных спраў дадзеная інфармацыя аднесена да графу “толькі для службовага карыстання”.

Пасведчанне аб смерці расстралянага Паўла Селюна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international