Наступны суд над віцебскім актывістам Змітром Лісіенка адбудзецца 13 чэрвеня

2007 2007-06-12T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

20 базавых велічыняў павінен будзе выплаціць Зміцер Лісіенка згодна з пастановай Віцебскага раённага суду. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, учора позна ўвечары завяршылася слуханьне па справе моладзевага актывіста. Суддзя Зубеня абвінаваціў Лісіенку ў непадпарадкаваньні міліцыянтам ( артыкул 23.4 Адміністрацыйнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь) і абвясціў прысуд аж у палове на восьмую вечара. Пад час судовага працэсу суддзя прызнаў, што склад правапарушэньня па яшчэ аднаму пратаколу, складзенаму на Лісіенку за ўдзел у неснкцыянаваным пікетаваньні, адсутнічае.

Пасля судовага паседджаньня моладзевага актывіста даставілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе ён мусіць адбыць ранейшае пакараньне ў выглядзе арышту за надпіс “Свабоду Казуліну”, які быў зроблены 9 чэрвеня ў Віцебску. За дробнае хуліганства паводле артыкулу 17.1 КаАП Зміцер Лісіенка быў пакараны  трохдзённым арыштам.

Наступны суд над Змітром Лісіенка, на гэты раз за графіці ў падтрымку Валерыя Шчукіна, адбудзецца ў сераду, 13 чэрвеня.

Нагадаем, што 14 чэрвеня ў Віцебску пройдуць суды над актывістамі Крысцінай Шацікавай і Дваранінавым, а таксама суд па зыску Таццяны Севярынец, якую звольнілі з працы за яе перакананьні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international