Пратэст супраць увядзення Расійскай Федэрацыяй войскаў на тэрыторыю Украіны расцэнены як распальванне нацыянальнай варожасці

2014 2014-05-13T18:41:42+0300 2014-05-13T18:41:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shchapetkina-rusecki-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 13 траўня, у судзе Бярозаўскага раёна пачаўся разгляд скаргі праваабаронцаў Тамары Шчапёткінай, Сяргея Русецкага і грамадскай актывісткі Таццяны Тарасевіч на дзеянні райвыканкаму, які спачатку даў дазвол, а потым забараніў правядзенне пікета 25 сакавіка.

Як сказаў на паседжанні суда юрыст райвыканкама Яўген Кашталян, адклікаць дазвол на пікет Бярозаўскі райвыканкам прымусіла вышэйстаячая арганізацыя, а менавіта – Брэсцкі аблвыканкам.

Ініцыятары заявы ў суд прапанавалі выклікаць на паседжанне намесніка старшыні Бярозаўскага райвыканкама Міхаіла Крэйдзіча, які паставіў свой подпіс пад дазволам і адозвай, а таксама чыноўніка з Брэсцкага аблвыканкама, які ўбачыў у адной з мэтаў пікету распальванне нацыянальнай варожасці. Яны таксама заявілі пра неабходнасць правядзення лінгвістычнай экспертызы.

Суддзя Алена Нямкова пагадзілася выклікаць на чарговае паседжанне вышэйзгаданых асоб і прызначыла яго на 21 траўня.

Па словах праваабаронцаў, Бярозаўскі райвыканкам распісаўся ў сваёй несамастойнасці, калі 20 сакавіка даў дазвол на пікет у Дзень Волі, а за 3 дні да акцыі адмяніў сваё рашэнне пад ціскам вышэйстаячай арганізацыі.

Нагадаем, што мэтай пікету былі адзначэнне 96-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, выказванне пратэсту супраць увядзення Расійскай Федэрацыяй сваіх войскаў на тэрыторыю незалежнай Украіны і размяшчэння расійскіх ваенных баз на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, патрабаванне вызвалення палітвязняў.

Распальванне нацыянальнай варожасці ўбачылі чыноўнікі Брэсцкага аблвыканкаму ў выказванні пратэсту супраць увядзення Расійскай Федэрацыяй сваіх войскаў на тэрыторыю незалежнай Украіны.

 

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international