Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу сябра БАЖ Алеся Дзянісава

2014 2014-05-13T12:27:34+0300 2014-05-13T12:27:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ales-dzjanisau1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Журналіст Алесь Дзянісаў

Журналіст Алесь Дзянісаў

   13 траўня Гродзенскі абласны суд разглядзеў касацыйную скаргу сябра БАЖ Алеся Дзянісава на пастанову суддзі Юрыя Казакевіча суда Ленінскага раёну Гродна, згодна з якой 4 красавіка ён быў аштрафаваны на 30 базавых велічынь. Суд прызнаў Алеся Дзянісава парушальнікам часткі 2 артыкулу 22.9 КаАП – незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. 6 лютага 2014 года Алесь Дзянісаў запісаў відэаматэрыял, які пазней выкарыстаў спадарожнікавы тэлеканал “Белсат” у адным з выпускаў сваіх навінаў. Сюжэт датычыў пастаноўкі спектаклю “Фаўст. Сны”.

   Алесь Дзянісаў не пагадзіўся з такой пастановай Ленінскага суда і падаў касацыйную скаргу. Суддзя абласнога суда Анатоль Заяц за 10 хвілін правёў разгляд скаргі, пасля чаго надоўга знік. За час яго чакання іншы суддзя нават разгледзеў у той жа зале іншую скаргу. Анатоль Заяц для абвешчання пастановы з’явіўся толькі праз гадзіну 15 хвілін. Яго рашэнне прадказальна было не на карысць незалежнага журналіста.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international