Салігорская міліцыя шукае братоў Шылаў, каб пасадзіць на “суткі”

2014 2014-05-12T22:30:30+0300 2014-05-12T22:30:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shyla-ivann.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шыла

Іван Шыла

На мінулых выходных прыватную сядзібу сям’і Шылаў, вядомых у горадзе сваёй актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасцю, наведалі супрацоўнікі салігорскай міліцыі. Прадстаўнікоў так званых праваахоўных органаў найперш цікавіла месцазнаходжанне братоў Івана і Іллі.

Маці маладафронтаўцаў Святлана Шыла паведаміла мясцовым праваабаронцам, што міліцыянты адкрытым тэкстам агучылі свае намеры - пасадзіць маладзёнаў на “суткі”. Супрацоўнікі міліцыі нагадалі, што ў Івана Шылы засталіся неадбытымі некалькі дзён адміністрацыйнага арышту яшчэ з часоў маўклівых акцый пратэсту.

Інфармацыю пра актыўныя пошукі братоў Шылаў “праваахоўнікамі” пацвярджаюць і іншыя дэмакратычныя актывісты Салігорска, якім напярэдадні адкрыцця чэмпіянату свету па хакеі давялося пабываць у мясцовым міліцэйскім пастарунку. У кожнага з іх людзі ў пагонах распытвалі пра месцазнаходжанне маладафронтаўцаў. Зрэшты, па словах бацькоў маладзёнаў, Іван і Ілля цяпер знаходзяцца на вучобе ў Польшы, і ў бліжэйшы час наведваць родны Салігорск ды сядаць на “суткі” не плануюць.

Ілля Шыла

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international