Віцебск: Зьмітра Лісіенку будуць судзіць другі раз за тры дні

2007 2007-06-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

А палове на трэцюю дня ў Першамайскім райсудзе Віцебску мае адбыцца працяг суду над моладзевым актывістам Зьмітром Лісіенкам. Яго судзяць за непадпарадкаваньне міліцыянтам і за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Падзеі, паводле якіх Лісіенку лічаць правапарушальнікам, адбыліся 6 чэрвеня каля будынка суду Першамайскага раёну, дзе праходзіў працэс над Валерыем Шчукіным. Моладзь выйшла на ганак з партрэтамі вядомага журналіста і праваабаронцы, і міліцыянты затрымалі некалькі чалавек.

Суд над Зьмітром Лісіенкам распачаўся 7 чэрвеня, але актывіст запатрабаваў адваката і сьведкаў, таму працэс быў адкладзены да сёньня.

Цяпер Зьміцер Лісіенка знаходзіцца ў віцебскім ізалятары часовага ўтрыманьня, але паводле іншага абвінавачаньня. У суботу 9 чэрвеня, яго затрымалі за графіці "Свабоду Казуліну!" Надпіс ён зрабіў на плоце недалёка ад будынка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Віцебску. За дробнае хуліганства паводле артыкулу 17.1 адміністрацыйнага заканадаўства Зьміцер Лісіенка адбывае трохдзённы арышт, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international