Уладзіміра Кумца пакаралі арыштам на 20 сутак

2014 2014-05-12T12:07:50+0300 2014-05-12T12:40:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kumec.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Кумец

Уладзімір Кумец

У судзе Ленінскага раёна Менска разглядаецца адміністратыўная справа Уладзіміра Кумца. Ён быў затрыманы 10 траўня каля 15 гадзін. Калі актывіст выйшаў з дому і сеў у аўтамабіль, некалькі невядомых ў цывільным спынілі яго на сваёй машыне. Кумец выскачыў, паспрабаваў уцячы, але яго затрымалі.

Ранейшага прэс-сакратара кампаніі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі"  даставілі ў РУУС Ленінскага раёна, а затым на Акрэсціна. Кумца вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ) і нападпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КаАП).

Суд праходзіў вельмі хутка, нават без перапынку. Суддзя Міхаіл Хома вынес прысуд - 20 сутак арышту. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international