У Бялыніцкім раёне ліквідуецца гаспадарка, за газетны артыкул пра праблемы ў якой пераследаваўся актывіст

2014 2014-05-12T10:31:35+0300 2014-05-12T10:31:35+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vusik-buhel-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Вусік і Барыс Бухель

Валерый Вусік і Барыс Бухель

10 траўня адбыўся агульны сход членаў СВК “Лебедзянка”, на якім было прынятае рашэнне аб далучэнні сельскагаспадарчага кааператыва да іншага сельгаспрадпрыемства – ААТ “Бялыніцкае райаграпрамзабеспячэнне”.

Чальцы кааператыва прынялі рашэнне аб далучэнні сваёй гаспадаркі да іншай у сувязі з тым, што СВК “Лебедзянка” не ў стане самастойна выплочваць заробкі сваім працаўнікам і плаціць велізарныя пазыкі дзяржаве, эканоміка гаспадаркі знаходзіцца ў заняпадзе.

“На агульным сходзе амаль усе выказаліся за аб’яднанне з ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, - распавядае грамадскі актывіст з вёскі Лебедзянка Валерый Вусік. – Людзі выдатна разумеюць, што гаспадарка, дзякуючы яе папярэдняму кіраўніцтву, знаходзіцца ў занядбалым стане і не ў стане функцыяваць самастойна. Пра велізарную запазычанасць СВК “Лебедзянка” і дрэнны стан эканомікі кааператыва казаў і прысутны на сходзе першы намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Цапко. Зараз павінен адбыцца агульны сход працаўнікоў ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, а пасля гэтага сумесны сход працаўнікоў двух гаспадарак і, калі большасць прагаласуе за аб’яднанне, СВК “Лебедзянка” будзе далучаны да райаграпрамзабеспячэння”.

Нагадаем, што былы старшыня суда Бялыніцкага раёна Уладзімір Гуз 29 сакавіка 2013 года пакараў штрафам у памеры 50 базавых велічынь жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка нібыта за паклёп у адрас старшыні СВК “Лебедзянка” Пятра Бялова і за распаўсюд незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”.

Суд не прыняў да ўвагі пісьмовыя сведчанні шэрагу жыхароў вёскі Лебедзянкі, якія пацвярджалі, што факты парушэнняў у дзейнасці СВК “Лебедзянка”, выкладзеныя у артыкуле Валерыя Вусіка “Што змянілась за апошнія некалькі год у СВК “Лебедзянка”?” у газеце “Магілёўскі Выбар”, сапраўды мелі месца.

Не прыняў да ўвагі суд і сведчанні выдаўца газеты “Магілёўскі Выбар” Барыс Вырвіча, што газета “Магілёўскі Выбар” выдаецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і Законам аб СМІ, і можа распаўсюджвацца любым грамадзянінам Рэспублікі Беларусь без усялякіх абмежаванняў.

16 верасня 2013 года суддзя суда Бялыніцкага раёна Аксана Загорская пастанавіла спыніць адміністрацыйную справу ў дачыненні да Валерыя Вусіка.

Пасля артыкула Валерыя Вусіка ў газеце “Магілёўскі Выбар” у СВК “Лебедзянка змянілася два старшыні праўлення, аднак выправіць сітуацыю ў гаспадарцы яны так і не змаглі.

Незразумела толькі, што ж хацелі даказаць бялыніцкія ўлады і слаўныя супрацоўнікі мясцовай міліцыі, якія ніяк не хацелі пагадзіцца з тым, што эканоміка СВК “Лебедзянка” дыхае на ладан і пераследавалі грамадскага актывіста за яго крытычны выступ у газеце “Магілёўскі Выбар”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international