Суддзяў, якія паклалі “пад сукно” скаргу Стэфановіча, прыцягнуць да адказнасці

2014 2014-05-12T09:42:48+0300 2014-05-12T10:38:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stefanovich_2013.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Мінскі гарадскі суд разгледзеў зварот намесніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянціна Стэфановіча, які тычыўся працяглага непрызначэння слухання па прыватнай скарзе праваабаронцы судом Цэнтральнага раёна Мінска.  Нагадаем, 18 лютага суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Алена Сямак, разгледзеўшы скаргу намесніка старшыні ПЦ «Вясна» на рашэнне Генпракуратуры ўнесці сайт spring96.org у спіс абмежаванага доступу для інтэрнэт-карыстальнікаў, прызнала Валянціна Стэфановіча “неналежным заяўніком” і спыніла вытворчасць па грамадзянскай справе. Гэтае вызначэнне Стэфановіч абскардзіў 20 лютага ў парадку і ў тэрміны, вызначаныя ГПК Рэспублікі Беларусь. Праз пэўны час ён патэлефанаваў у канцылярыю па грамадзянскіх справах суда Цэнтральнага раёна, дзе яму паведамілі, што  яго скарга і матэрыялы справы ўсё яшчэ знаходзяцца там, нягледзячы на тое што прайшлі вызначаныя заканадаўствам 15 дзён.  Не дачакаўшыся рэакцыі суда - ні ўведамлення пра дату разгляду скаргі, ні пра яе паступленне ў суд, звярнуўся ў Менгарсуд.

Мінскі гарадскі суд разгледзеў зварот Валянціна Стэфановіча і прызнаў яго слушным. Згодна патрабаванняў Інструкцыі па справаводстве ў судах Рэспублікі Беларусь “крымінальныя і грамадзянскія справы з паступіўшымі касацыйнымі скаргамі і пратэстамі павінны быць накіраваныя ў касацыйную інстанцыю па заканчэнні тэрміну ўстаноўленага для апратэставання, але не пазней за 15 дзён з дня яго заканчэння. Разам з тым судом Цэнтральнага раёна г Мінска слуханне па грамадзянскай справе па Вашай скарзе на дзеянні дзяржаўнага органа ў судзе касацыйнай інстанцыі было прызначана толькі на 28 красавіка.” Паводле ж тэрмінаў, прадугледжаных нарматыўнымі дакументамі, скарга мусіла паступіць у Мінскі гарадскі суд яшчэ да 15 сакавіка.

Па выніках адмысловай праверкі Мінскім гарадскім судом “за неналежны кантроль за прызначэннем спраў да старшыні суда Цэнтральнага раёна г Мінска, а таксама да намесніка старшыні дадзенага суда па грамадзянскіх справах будуць прынятыя адпаведныя меры рэагавання. Акрамя таго старшыні суда Цэнтральнага раёна строга ўказана на неабходнасць прыняцця мер па выкананні суддзямі палажэнняў вышэйзгаданай інструкцыі”.

Пра тое, якім чынам будуць пакараныя суддзі – у адказе не паведамляецца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international