Салігорск: Міліцыя папярэдзіла актывістку кампаніі "Без візы!"

2014 2014-05-10T19:17:46+0300 2014-05-10T19:17:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viza.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістку кампаніі “Без візы!” з Саліорску Вікторыю Фогель выклікалі ў мясцовае аддзяленне міліцыі, дзе вынеслі ёй афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў.

Як паведаміла мясцовым праваабаронцам сама актывістка, выклік у міліцыю быў звязаны з яе заяўкай на правядзенне пікету ў падтрымку кампаніі “Без візы!”. Мерапрыемства планавалася правесці ў Мінску 11 траўня на пляцоўцы каля хакейнага спартовага комплексу “Чыжоўка-Арэна”. Сталічныя ўлады заяўву актывісткі на пікетаванне ў пазначаным месцы не задаволілі. Ладзіць несанкцыянаваную акцыю Віка Фогель не збірлася. Салігорскія міліцыянты, аднак, выклікалі яе ў мясцовы пастарунак, заявілі пра недапушчальнасць правядзення забароненага мерапрыемства ды прымусілі падпісаць адпаведнае папярэджанне.

Нагадаем, напярэдадні адкырцця чэмпіянату свету па хакеі ў Салігорску супрацоўнікі міліцыі пачалі масава выклікаць мясцовых дэмакратычных актывістаў на “прафілактычныя” гутаркі, дзе ім выносіліся афіцыйныя папярэджанні аб надпушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства