У Баранавічах ушанавалі памяць ахвяраў гітлераўскіх і сталінскіх рэпрэсій

2014 2014-05-10T06:37:28+0300 2014-05-10T06:37:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-ushnavanne-9traunia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці 9 траўня адзначылі Дзень Перамогі ўшанаваннем памяці загінулых як у гады вайны з фашыстамі, так і ў часы сталінскіх рэпрэсій. Спачатку грамадскія актывісты ўсклалі кветкі ля помніка Журботнай маці, які ўсталяваны на Слонімскай шашы. Гісторык Віктар Сырыца распавёў прысутным, што ў гады вайны на тэрыторыі Баранавіцкай турмы было аддзяленне Леснянскага лагера ваеннапалонных “Шталаг № 337”, у якім за гады вайны загінула больш за 30 тысяч не толькі палонных салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, але і мірных грамадзян.

Затым грамадскія актывісты накіраваліся да Крыжа сталінскіх ахвяраў 1939-1953 гг. (скрыжаванне вуліц Пірагова і Смаленскай), дзе таксама ўсклалі кветкі і запалілі знічкі. Раней тут была турма “Крывое кола”, у якой былі знішчаны тысячы нявінных людзей. Таму на гэтым месцы ў 1992 годзе і быў ўсталяваны металічны Крыж – як знак памяці ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій.

– Яшчэ 6 траўня мы прыбралі тэрыторыю вакол крыжа ад смецця. Праз сквер, дзе ўсталяваны Крыж сталінскіх ахвяраў, праходзіць вельмі шмат людзей, а для іншых – гэта ўлюбёнае месца адпачынку, якое хутка забруджваецца. Вось чаму мы ўзялі на сябе абавязак даглядаць памятную гістарычную мясціну ў гэтым скверы, а тэрыторыю парка прыбіраць ад смецця, – адзначыў грамадскі актывіст Віктар Сырыца.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international