Салігорск: актывістам выносяць папярэджанні аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў

2014 2014-05-08T20:31:56+0300 2014-05-08T20:31:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У беларускай сталіцы шахцёраў супрацоўнікі міліцыі пераследуюць мясцовых дэмакратычных актывістаў. Пра гэта паведамляюць салігорскія праваабаронцы з Беларускага Хельсінскага Камітэту.

- Да нас ужо звярнуліся некалькі прадстаўнікоў салігорскай дэмакратычнай супольнасці з паведамленнямі аб тым, што супрацоўнікі міліцыі выклікаюць іх на прафілактычныя гутаркі. Некаторыя актывісты ўжо пабывалі ў РАУС, - кажа мясцовы прадстаўнік БХК Леанід Мархотка.

Па словах саміх актывістаў, міліцыянтаў цікавяць іх планы на бліжэйшыя выходныя. Зрэшты, прадстаўнікі так званых праваахоўных органаў нават не хаваюць, што іх інтарэс да “неблаганадзейных” звязаны з правядзеннем у Беларусі чэмпіянату свету па хакеі, адкрыццё якога адбудзецца 9 траўня. На сустрэчах міліцыянты выносяць актывістам афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international