Брэст: беларускаму ўраду прапануюць ініцыяваць змены ў заканадаўства наконт адзіночных пікетаў

2014 2014-05-08T20:26:08+0300 2014-05-08T20:26:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-piket-vajna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст Руху “За свабоду” Дзмітрый Рабцэвіч заклікае ўрад унесці ў парламент прапанову аб выключэнні са сферы дзеянняў Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” адзіночнага пікетавання.

У сваім звароце, накіраваным у Савет Міністраў РБ, Рабцэвіч адзначае, што зараз склалася ненармальная сітуацыя, калі згаданы закон рэгламентуе правядзенне адзіночных мерапрыемстваў у выглядзе пікетавання. Актывіст Руху “За свабоду” лічыць, што прапанаваныя ім змены ў закон дазволяць у большай ступені рэалізаваць грамадзянамі права на выказванне свайго меркавання.

Гэтую прапанову падтрымлівае і праваабронца Раман Кісляк, які называе абсурдным з’яўленне у згаданым законе словазлучэння “адзіночнае масавае пікетаванне”. Па меркаванню Кісляка, “заканадаўчыя абмежаванні гэтага закона актуальныя для сапраўды масавых мерапрыемстваў, але не для адзіночнага пікетавання”. Праваабаронца ўдакладніў, што ў іншых краінах адзіночныя пікеты ладзяцца без атрымання дазволу і без абмежаванняў, якія ўсталёўваюцца для масавых мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international