Адрыян Севярын паведаміць пра становішча з правамі чалавека ў Беларусі

2007 2007-06-11T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На працягу 2006 года становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршалася. Гэтая выснова ўтрымліваецца ў дакладзе Спецыяльнага дакладчыка па пытаньнях аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Адрыяна Севярына. Мяркуецца, што 12 чэрвеня спецдакладчык ахарактарызуе становішча з захаваньнем асноўных свабод і правоў чалавека і агучыць свае падрабязныя меркаванньні на 5 сэсіі Савета па правах чалавека генеральнай асамблеіі ААН, якая праходзіць ў Жэневе.

“Урад Беларусі не ўлічыў ніводнай рэкамендацыі, зробленай Спецыяльнам дакладчыкам… На практыцы палітычная сістэма Беларусі несумяшчальная з канцэпцыяй правоў чалавека, замацаванай у Статуце і міжнародных дамовах аб правах чалавека, адным з бакоў якіх з’яўляецца Беларусь. Такім чынам, Савету па правах чалавека неабходна выступіць з заклікам аб дэмакратызацыі палітычнага рэжыму і зьмене палітычных паводзін урада або прызнаць, что становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі не можа быць палепшана, паколькі парушэньні правоў чалавека адпавядаюць палітычнаму характару рэжыму”, - робіць наступную выснову Спецдакладчык.

Гэты даклад, на думку Адрыяна Севярына, сведчыць пра тое, што Беларусь не выконвае абставін, прынятых у адпаведнасьці з міжнароднымі дамовамі па правах чалавека, да якіх яна далучылася. Таму, зыходзячы з палажэньняў Статута, Спецыяльны дакладчык рэкамендуе Савету Бяспекі ААН прыняць адпаведныя меры для забеспячэньня выкананьня Рэспублікай Беларусь яе прававых абавязацельстваў.

На думку вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які таксама прымае ўдзел у рабоце 5 сесіі Савета па правах чалавека, “дзейнасьць Спецыяльнага дакладчыка па правах чалавека ў Беларусі Адрыяна Севярына надзвычай актуальная і важная. Яго высновы і ацэнкі былі падцверджаны і цалкам падтрыманы большасьцю ўплывовых еўрапейскіх арганізацый. І сёньня вельмі недальнабачна сцьвярджаць, што гэтыя ацэнкі маюць суб’ектыўны або палітызаваны характар, і што дзейнасьць Спецдакладчыка выходзіць за межы яго паўнамоцтваў. А. Бяляцкі лічыць, што тую ролю, якую выконваюць Спецдакладчыкі пры ажыццяўленьні кантролю за правамі чалавека, нічым іншым замяніць немагчыма. Вывады і рэкамендацыі, зробленыя Адрыянам Севярынам датычна сітуацыі ў Беларусі, адпавядаюць рэчаіснасьці і застаецца спадзявацца, што яны не будуць праігнараваны як міжнароднай супольнасьцю, так і беларускімі ўладамі”.

Тэкст дакладу Адрыяна Севярына на расейскай мове можаце знайсці па спасылцы:

http://www.spring96.org/download/report_severin_2007_ru.pdf

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international