З віцебскай турмы вызвалілі палітвязня Андрэя Гайдукова

2014 2014-05-08T10:12:32+0300 2014-05-08T10:15:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gajdukou-2.jpg
Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

Андрэю Гайдукову загадалі пачаць збіраць рэчы а 6-й раніцы, хоць звычайна з калоніі выпускаюць аб 11-й, а 7-й яго пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль, адвезлі на вакзал у Віцебску, далі 20 тысяч рублёў, каб ён змог даехаць да сваякоў.

Цяпер Андрэй у Віцебску, праз нейкі час збіраецца ехаць дадому ў Наваполацк. Па тэлефоне ён заявіў, што лічыць сваю крымінальную справу цалкам сфальшаванай, зазначыў, што гэта была правакацыя супраць яго арганізацыі.

8 лістапада 2012 года Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ і змешчаны ў следчы ізалятар КДБ.

13 лістапада 2012 года Камітэт дзяржбяспекі распаўсюдзіў інфармацыю пра спыненне супрацьпраўнай дзейнасці грамадзяніна Беларусі, які займаўся па заданні замежнай разведкі зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару. У дачыненні да затрыманага была заведзена крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці).

1 ліпеня 2013 года яго асудзілі паводле крымінальнага артыкула «замах на ўстанаўленне супрацоўніцтва са спецслужбай, органам бяспекі або разведным органам замежнай дзяржавы» на 1,5 года пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства