Гродна: 8 траўня – суд над маладафронтаўцам Станіславам Рачкелем

2014 2014-05-07T22:19:26+0300 2014-05-07T22:19:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rachkel-stanislau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Станіслаў Рачкель

Станіслаў Рачкель

8 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна адбудзецца адміністрацыйны працэс у дачыненні актывіста “Маладога Фронту” Станіслава Рачкеля. Станіслаў разам з сябрам былі беспадстаўна затрыманы яшчэ 25 красавіка. У той дзень у абед Рачкель разам з сябрам стаялі каля будынку ў раёне аўтавакзала. Да іх падышоў нарад міліцыі і загадаў прайсці ў машыну з тае прычыны, што нібыта хлопцы распівалі спіртное ў грамадскім месцы. Пры тым іх прымусілі ўзяць з сабой бутэлькі, якія валяліся непадалёк. Рачкеля з сябрам завезлі ў пастарунак па вуліцы Гая. Там іх некаторы час трымалі, а пасля павезлі ў наркалагічны дыспансер на экспертызу. Яна выявіла, што хлопцы былі зусім цвярозыя. Аднак іх не адпусцілі і павезлі назад у пастарунак. Праз некаторы час на хлопцаў былі складзены адміністрацыйныя пратаколы пра нібыта правапарушэнне паводле артыкулу 17.1 – дробнае хуліганства. Іх доўга трымалі ў памяшканні для затрыманых, а пасля змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта было ўвечары ў пятніцу. У ізалятары хлопцы прасядзелі да панядзелку раніцы. У панядзелак з ізалятару іх павезлі ў суд Кастрычніцкага раёну, дзе выдалі позвы на разгляд адміністрацыйных справаў 8-га траўня.

Станіслаў Рачкель лічыць такія дзеянні міліцыі абсалютна незаконнымі.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international