Нягледзячы на адмову ў датэрміновым вызваленьні Артура Фінькевіча, у спэцкамэндатуры не выключаюць яго хуткага вызваленьня

2007 2007-06-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 чэрвеня дзяжурны Магілёўскай спэцкамэндатуры, дзе адбывае “хімію” актывіст “Маладога фронту” Артур Фінькевіч, ня выключыў, што хлопца могуць датэрмінова вызваліць.

“Гэта магчыма, пытаньне цяпер разглядаецца”, — адказаў міліцыянт.

Адразу пасьля абеду міліцыянты забралі Артура Фінькевіча з працы й павезьлі ў спэцкамэндатуру.

Пра гэта актывіст пасьпеў паведаміць карэспандэнту “Свабоды” па тэлефоне. Паводле Артура Фінькевіча, прычыны яму патлумачылі жартам: “У сувязі з самітам вялікай васьмёркі ў Нямеччыне”.

Пасьля гэтага тэлефон Фінькевіча адключыўся.

Дзяжурны спэцкамэндатуры на пытаньне карэспандэнта “Свабоды” адказаў, што “саміт ні пры чым. Ён нам патрэбны для іншага” і ня выключыў, што палітвязьня неўзабаве датэрмінова вызваляць.

Нагадаем, у траўні датэрмінова выйшлі на волю палітвязьні Павал Севярынец, Мікола Статкевіч і Кацярына Садоўская. Іхнага вызваленьня патрабавалі беларуская апазыцыя і міжнародная супольнасьць.

У зьняволеньні застаюцца палітвязьні Артур Фінькевіч, Зьміцер Дашкевіч і Аляксандар Казулін.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international