Следчыя настойліва запрашаюць да сябе актывіста АГП Зміцера Кавалгіна

2014 2014-05-07T12:27:14+0300 2014-05-07T12:27:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalgin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Кавалгін

Зміцер Кавалгін

6 траўня дамоў да актывіста АГП Зміцера Кавалгіна заявіліся двое супрацоўнікаў СК. Дома была толькі маці, якая дала ім тэлефон Зміцера. А сёння следчыя па тэлефоне настойліва запрасілі актывіста на размову, маўляў, нумар ягонага мабільнага быў зафіксаваны ў раёне здзяйснення злачынства.

Зміцер Кавалгін падобную цікавасць да сваёй асобы звязвае з маючым адбыцца Чэмпіянатам свету па хакеі і асцерагаецца, што яго могуць прэвентыўна затрымаць, каб па надуманай падставе пакараць арыштам. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international