Чатырох фанатаў «Партызана» асудзілі на 10 сутак арышту

2014 2014-05-07T08:17:15+0300 2014-05-07T08:17:15+0300 be

Раніцай, 6 траўня, былі затрыманыя чацвёра ўдзельнікаў ультрас сталічнага «Партызана». Удзень прайшлі суды. Хлопцаў арыштавалі на дзесяць сутак кожнага. Судзілі па артыкуле 17.1. «Дробнае хуліганства».

Жонка аднаго з затрыманых кажа, што адбываецца зачыстка перад чэмпіянатам свету па хакеі. Ці звязанае затрыманне са зрывам турніра рускіх нацыяналістаў? Непасрэдна ў гэтым затрыманых не абвінавачвалі.

«Думаю, што той акцыяй ультрас нагадалі пра сябе як актыўных грамадзян, таму іх арыштоўваюць», - мяркуе жонка затрыманага. Фанаты «Партызана» трымаюцца антыфашысцкіх поглядаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства