Наглядная скарга па справе аб абразе ў словах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Эдуарда Сянкевіча не задаволена

2014 2014-05-06T17:03:31+0300 2014-05-06T17:03:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paulouski1-magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэтэндэнт у кандыдаты на парламенцкіх выбарах 2012 Аляксей Паўлоўскі

Прэтэндэнт у кандыдаты на парламенцкіх выбарах 2012 Аляксей Паўлоўскі

Падчас парламенцкай выбарчай кампаніі 2012 года ў тэледэбатах ён адзначыў, што яго апанент па выбарчай гонцы Аляксей Паўлоўскі нідзе не працуе і "сядзіць на шыі ў выбаршчыкаў".

Акрамя таго, тагачасны кандыдат у дэпутаты адзначыў, што ніякія сцены падчас будаўніцтва прадпрыемства "Вертыкальна-інтэграваны дрэваапрацоўчы комплекс па пр-ту Шмідта ў Магілёве" не падалі, пра што сцвярджае і спецыяльна праведзеная праверка з ліку кваліфікаваных спецыялістаў.

Аляксей Паўлоўскі звярнуўся ў суд адносна гэтых выказванняў, каб абараніць свой гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. Раённы суд, а затым і абласны не задаволі яго іскі ў 2012 годзе. 

Зараз жа наглядная скарга актывіста ў Магілёўскі абласны суд таксама засталася незадаволенай.

Паводле старшыні Магілёўскага абласнога суда Прашко, усе довады, прыведзеныя Сянкевічам падчас тэледэбатаў, адпавядаюць рэчаіснасці, і ў іх няма нічога абразлівага.

Аляксей Паўлоўскі кажа, што ўсе судовыя рашэнні маюць палітычны падтэкст.

"Сцяна пры будаўніцтве завода ўпала, а ўсе чыноўнікі маўчаць. Гэта прызнала як спецыяльная камісія, так і генеральны дырэктар гэтага прадпрыемства. Толькі Сянкевіч гэта ва ўпор не хоча прызнаваць.

Маю таксама адказ з Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, дзе адзначаецца, што беспрацоўны - гэта чалавек, які зарэгістраваны ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароны гарвыканкама ў мэтах пошука працы, не мае працы і заробка, а шукае працу і гатовы да яе прыступіць. У адказе таксама гаворыцца, што сцвярджэнне, што выраз "сядзець на шыі ў выбаршчыкаў" да беспрацоўных не ўжывальны", - кажа грамадскі актывіст.

Аляксей Паўлоўскі мае намер абскардзіць вынікі нагляднай скаргі ў Вярхоўным судзе. 

Трэба адзначыць, што ў 2012 годзе ён быў звольнены з будаўнічай арганізацыі "Прамжылбуд" за тое, што актыўна дапамагаў рабочым бараніць свае працоўныя правы. З ім адміністрацыя арганізацыі не працягнула працоўны кантракт. 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international