Нацболаў пераследуюць за расцяжку "Усіх не пасадзіш!"

2014 2014-05-06T14:26:46+0300 2014-05-06T14:36:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nacboly_sahar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння кватэры адразу некалькіх актывістаў арганізацыйнага камітэта
па стварэнні нацыянал-бальшавіцкай партыі ў міліцэйскай аблозе.

Ля дзвярэй кватэр Дзмітрыя Паліенкі, Дзяніса Сахара і Яўгена Контуша дзяжураць міліцыянты і невядомыя людзі ў цывільным. Перыядычна яны тэлефануюць у дамафон і дзвярны званок і патрабуюць ў актывістаў прайсці з імі ў аддзяленне міліцыі.

Актывісты лічаць, што дзеянні праваахоўнікаў звязаныя з нядаўняй
акцыяй нацболаў супраць палітычна матываваных пераследаў, 
падчас якой ля галоўнага ўваходу ў парк Чалюскінцаў была вывешаная
расцяжка "Усіх не пасадзіш!".
Стала вядома, што нацбол Аляксандр Палякоў ужо затрыманы. Яго адвезлі ў РУУС Заводскага раёна Менска.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international