Менскія ўлады забаранілі канцэрт гурту Amaroka

2014 2014-05-06T13:45:14+0300 2014-05-06T13:45:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amaroka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гурт Amaroka

Гурт Amaroka

Чыноўнікі адмовіліся даваць гастрольнае пасьведчаньне на канцэрт гурту Amaroka. Музыкам патлумачылі, што іх творчасьць можа падпадаць пад прапаганду вайны ці экстрымізму ды ўяўляць пагрозу нацыянальнай бясьпецы.

Канцэрт-прэзэнтацыя новага альбому гурту Amaroka плянаваўся на 5 чэрвеня, піша tuzin.fm. Адпаведна з правіламі, заява на яго правядзеньне была пададзена ў галоўнае ўпраўленьне ідэалягічнай працы, культуры і па справа моладзі Менгарвыканкаму. Але ў правядзеньні мерапрыемства было адмоўлена. Адзін з арганізатараў выступу Павал Белавус намагаўся высьветліць прычыну адмовы ў размове з намесьнікам начальніка ўпраўленьня Сяргеем Мядзьведзевым.

«Чыноўнік у нашай размове спаслаўся на пункт 5 указа №257  і сказаў, што з гэтае прычыны нам ня могуць даць дазвол», - кажа Павал.

 

У дадзеным дакумэнце пазначана, што забараняецца правядзеньне мерапрыемстваў, якія маюць на мэце ажыццяўленьне прапаганды вайны ці экстрымісцкай дзейнасьці, уяўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы, грамадзкаму парадку, маральнасьці, здароўю насельніцтва, правам і свабодам градзян, а таксама парушаюць іншыя акты заканадаўства, у тым ліку ў сфэры аўтарскага права і сумежных правоў».  

Павал Белавус кажа, што гурт Amaroka будзе дамагацца больш канкрэтных тлумачэньняў з гэтай нагоды, бо анічога з таго, што пазначана ў дакумэнце, у творчасьці музыкаў няма і блізка.

Прыблізна з гэтых жа прычынаў практычна адначасова быў забаронены канцэрт гурту Pet Nihil у Гародні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international