Праваабаронцу Валерыя Шчукіна могуць арыштаваць на месяц

2007 2007-06-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 чэрвеня ў судзе Першамайскага раёну Віцебска працягваецца разгляд крымінальнай справы вядомага журналіста і праваабаронцы Валерыя Шчукіна.

Пракурор запатрабаваў для праваабаронцы месяц арышту.

Як паведаміў ПЦ “Вясна” сам Валерый Шчукін, пракурор запатрабаваў таксама, каб ён сплаціў нібыта не сплочаныя і не спісаныя штрафы агульнай сумай у 171 тысячу рублёў, прысуджаныя яму ў 1999 годзе за ўдзел у Маршы Свабоды.

З чатырох пацярпелых тры сябры акруговых камісій адмовіліся ад матэрыяльнай кампэнсацыі за абразу нібыта нанесеную ім В. Шчукіным. І толькі адна з пацярпелых Людміла Буевіч запатрабавала ад падсуднага 500 тысяч кампенсацыі за абразу.

Прысуд па крымінальнай справе Валерыя Шчукіна павінен быць абвешчаны сёньня а 13 гадзіне.

Нагадаем, што Шчукін абвінавачваецца па артыкулу 189 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, за тое, што пад час выбараў у мясцовыя Саветы нібыта зняважыў старшыню і членаў акруговай выбарчай камісіі.

Між тым, як стала вядома, сёньня ўначы невядомы актывіст зрабіў надпіс “Свабоду Шчукіну!” на сьцяне Віцебскага абласнога упраўленьня ўнутраных спраў. Міліцыянты па гарачых сьлядах змаглі адшукаць і затрымаць “мастака”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international