Брэсцкі абласны суд разгледзеў касацыйную скаргу Мікалая Чарнавуса за тры хвіліны

2014 2014-05-06T07:43:33+0300 2014-05-06T07:43:33+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus-vialichkin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 траўня адбылося пасяджэнне Брэсцкага абласнога суда, які разглядаў касацыйную скаргу экс-кандыдата ў дэпутаты Мікалая Чарнавуса на неправамоцныя дзеянні старшыні Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі №21 Ларысы Антонавай.

Усяго тры хвіліны спатрэбілася суддзі Андрэю Алешчанку, каб падцвердзіць рашэнне суда ніжэйшай інстанцыі ў справе Мікалая Чарнавуса. Суддзя абвясціў, што яго справа непадведамасная суду.

А справа ў тым, што экс-кандыдат у абласны савет дэпутатаў Мікалай Чарнавус лічыць, што старшыня акруговай камісіі №21 Ларыса Антонава парушыла закон, калі не дазволіла яму выступіць перад выбаршчыкамі па баранавіцкаму радыё.

– Лічу, што правы Чарнавуса парушаны, а Брэсцкі абласны суд проста ўхіліўся ад разгляду скаргі Мікалая Чарнавуса па-сутнасці. Канстытуцыя гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь права звяртацца ў суд і быць абароненымі ў судзе. Таму я лічу, што такі адказ – гэта нежаданне суда аб’ектыўна разабрацца ў гэтай даволі простай справе, – адзначыў праваабаронца з Брэста Уладзімір Вялічкін.

Мікалай Чарнавус мае намер дамагацца справядлівасці ў вышэйшых судовых інстанцыях Беларусі.

 

Фота: Мікалай Чарнавус і праваабаронца Уладзімір Вялічкін

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international