Сябры Мікалая Дземідзенкі не выключаюць, што ён прэвэнтыўна затрыманы

2014 2014-05-06T06:29:13+0300 2014-05-06T06:29:13+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzemidzenka.jpg
Мікола Дземідзенка

Мікола Дземідзенка

Працяглычаснямасувязіз аднымзь лідэраў «Маладогафронту» МікалаемДземідзенкам, якінапярэдаднівыказваўапасеньні, штоягохочуцьпрэвэнтыўнаарыштавацьперадчэмпіянатамсьветупа хакеі. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла актывістка Наста Дашкевіч.

«Ён патэлефанаваў аднаму з нашых калег і сказаў, што яго зьбіраюцца затрымліваць. Мусіў адзваніцца, калі ўдасца гэтага пазьбегнуць. Але зараз не магу зь ім зьвязацца, і ён ніяк не выходзіць на сувязь. Таму не выключаем, што яго ўсё ж прэвэнтыўна „забралі“ перад чэмпіянатам».

Паводле Насты Дашкевіч, зараз маладафронтаўцы правяраюць месцазнаходжаньне яшчэ некалькі сваіх калегаў, якія таксама чамусьці аказаліся «недасяжнымі».

Больш за тыдзень у ізалятары на Акрэсьціна знаходзіцца сустаршыня «Маладога фронту», былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч, якога арыштавалі на 25 сутак нібыта за непадпарадкаваньне міліцыі й парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду. На волю Дашкевіч мусіць выйсьці 19 траўня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international