У Брэсцкай вобласці стартуе кампанія па інфармаванні жыхароў пра стан правоў чалавека ў рэгіёне

2014 2014-05-05T21:32:33+0300 2014-05-05T21:33:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhk-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ладзіць гэтую кампанію будзе мясцовае прадстаўніцтва Рэспубліканскага грамадскага праваабарончага аб'яднання “Беларускі Хельсінкскі камітэт” ( БХК).

Як паведаміў прадстаўнік БХК па Брэсцкай вобласці Ігар Маслоўскі, правядзенне такой кампаніі, якая прадугледжвае не толькі інфармацыйную, але і адукацыйную, прававую ды іншыя складнікі, абумоўлена парушэннямі правоў чалавека, выяўленымі праваабаронцамі падчас маніторынга. “У сувязі з гэтым у працы нашай грамадскай прыёмнай будзе зроблены акцэнт на дапамогу ў справе абароны сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян, а таксама партыйным і грамадскім актывістам у выпадку парушэннях іх правоў, - распавёў Маслоўскі. - У межах кампаніі плануецца актывізаваць адукацыйны блок: у прыватнасці, мусяць прайсці шэраг семінараў, якія маюць на мэце забяспечыць прававую пісьменнасць жыхароў рэгіёну”.

Для таго, каб прыцягнуць да гэтай кампаніі як мага больш жыхароў вобласці, актывісты БХК маюць намер цесна супрацоўнічаць з незалежнымі СМІ, выкарыстоўваць інтэрнэт-рэсурсы, аднавіць выпуск праваабарончага бюлетэня “Брэсцкае права”. Паводле Маслоўскага, як паказвае досвед, колькасць парушэнняў палітычных правоў павялічваецца падчас выбараў, а паміж выбарчымі кампаніямі назіраецца больш парушэнняў ўладамі іншых правоў грамадзян.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international