Віцебск: адміністрацыйная справа супраць журналісткі спынена

2014 2014-05-05T21:29:40+0300 2014-05-05T21:29:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sciapanava-alena.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Сцяпанава

Алена Сцяпанава

З міліцыі паведамілі, што справа супраць журналісткі Алены Сцяпанавай спынена. Паведамленне пра гэта было даслана толькі праз тыдзень, прычым афіцыйную пастанову віцебскай журналістцы не выслалі. Такім чынам, у Алены Сцяпанавай не засталося часу на абскарджанне выкладзеных у лісце фактаў, з якімі яна не згодная.

"У лісце з міліцыі за подпісам намесніка начальніка Кастрычніцкага райаддзела міліцыі А. Захарчанкава гаворыцца, што я нібыта без акрэдытацыі супрацоўнічала з "Радио Свободная Европа – Радио Свобода". Так называецца руская служба радыё, якая мае ўласны сайт і эфірны час, і перадусім асвятляе падзеі ў Расіі. Ніякіх матэрыялаў пра Віцебск ад 20.01.2014 г. на сайце няма, хаця міліцыянты цвердзяць, што менавіта ў гэты дзень я "асвятляла падзеі, што адбываюцца на тэрыторыі г.Віцебска РБ без акрэдытацыі журналіста". Парушыўшы, такім чынам п.1 арт.1 Закону РБ "Аб СМІ"… Падчас апытання ў міліцыі старэйшы інспектар Аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргей Вяракса мне казаў, што гаворка ідзе пра беларускую службу Радыё Свабода. А ў жніўні 2012 года ў папярэджанні ад абласной пракуратуры гаварылася, што я нібыта супрацоўнічаю з чэшскай рэдакцыяй Радыё Свабода. Якая не існуе ўжо больш за 10 гадоў! Чытаць такую блытаніну проста няёмка, " – гаворыць Алена Сцяпанава.

Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў звяртае ўвагу на тое, што Алену Сцяпанаву фактычна пазбавілі магчымасці абскардзіць міліцэйскае рашэнне:

"Справа, распачатая 15 красавіка, 25 красавіка была спынена. Паводле даты на штампе, ліст пра гэта быў напісаны толькі праз тыдзень, 2 траўня. У паштовую скрыню ён трапіў 3 траўня, потым была нядзеля, і толькі адзін дзень застаецца на тое, каб у прадугледжаны заканадаўствам 10-дзённы тэрмін падаць скаргу. Аднак Алена Сцяпанава не мае што абскарджваць: ёй чамусці не даслалі афіцыйную пастанову, дзе выкладзены аргументы міліцыі! Гэта можна расцэньваць як непрафесіяналізм супрацоўніка міліцыі, які рыхтаваў паперу, а можна ўбачыць тут і парушэнне правоў журналісткі. У адпаведнасці з заканадаўствам, копію пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні павінны выслаць на працягу 5 дзён заказным лістом на адрас чалавека, у дачынні да якога справа заведзена. Падставы для абскарджвання, безумоўна, ёсць. І іх, я думаю, яшчэ нямала ў саміх матэрыялах справы. Так што суды без працы не застануцца!"

Улетку 2013 года той жа супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Сяргей Вяракса ўжо спрабаваў прыцягнуць Алену Сцяпанаву да адказнасці за супрацоўніцтва з замежным СМІ без акрэдытацыі. У дачыненні да журналісткі была распачатая справа паводле арт. 22.9 ч.2 КаАП (“незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”). Справа дайшла да суда, але суддзя Кастрычніцкага райсуда Іна Грабоўская накіравала адміністрацыйны пратакол на дапрацоўку, заўважыўшы неадпаведнасць паміж адміністратыўным артыкулам і фактычным абвінавачаннем. Больш да разгляду гэтай справы суд не вяртаўся. Яшчэ раней, у жніўні 2012 года, Алене Сцяпанавай абласная пракуратура вынесла папярэджанне за супрацоўніцтва з “чэшскай рэдакцыяй Радыё “Свабода”. Хаця такога СМІ і не існуе, аспрэчыць санкцыю журналістцы тады не ўдалося.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international