Маладафронтаўца Яўгена Скарабутана выклікаюць на допыт у КДБ

2007 2007-06-08T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Днямі актывісту Маладога Фронту Яўгену Скрабутану, які навучаецца на беларускай філялёгіі у Варшаўскім унівэрсытэце, дахаты ў Зэльве прыйшла позва: зьявіцца ў аддзел КДБ у суседнім Ваўкавыску.

Паколькі самога Яўгена не было, супрацоўнік КДБ пажадаў паразмаўляць зь ягоным бацькам Леанідам Скрабутанам. Гутарка адбылася ў сераду ў будынку зэльвенскага райаддзелу міліцыі. Бацька маладафронтаўца паведаміў, што супрацоўніка КДБ цікавіла, ці належыць Яўген да “Маладога Фронту”.

"Падчас майго чарговага затрыманьня на беларуска-польскім памежным пераходзе тыдзень таму супрацоўнікі КДБ на чале з капітанам Алегам Жывушкам патрабавалі ад мяне толькі тлумачэньняў факту сяброўства ў Маладым Фронце. Зараз жа, я думаю, яны паспрабуюць выклікаць мяне ўжо на нармальны допыт. Праўда, на атрыманьне нейкай інфармацыі яны ўвогуле могуць не разлічваць - я заўсёды адмаўляюся ад дачы якіх-небудзь сьведчаньняў ці тлумачэнняў. А бацькі ўжо даўно звыкліся, што са мной часта штосьці здараецца, таму не думаю, што візіт чэкістаў быў спробай іх запалохаць" - сказаў Яўген Скрабутан

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international