Беларусь абмяркуе з Еўракамісіяй пытанні спрашчэння візавага рэжыму

2014 2014-05-05T13:09:12+0300 2014-05-05T13:09:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/novisas.jpg

Пытанні лібералізацыі візавага рэжыму з Еўрасаюзам і рэадмісіі плануецца абмеркаваць у Мінску ў маі, паведаміла ў праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» 4 мая намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына.

Яна ўзначальвала беларускую дэлегацыю на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Вышаградскай групы і Усходняга партнёрства ў Будапешце 28—29 красавіка.

«Усе ўдзельнікі сустрэчы віталі гатоўнасць беларускіх уладаў працягваць перамовы па заключэнні пагадненняў з Еўрасаюзам аб лібералізацыі візавага рэжыму і аб рэадмісіі. Мы чакаем прыезд у Мінск прадстаўнікоў Еўракамісіі, спецыяльнага генеральнага дырэктарата, які займаецца гэтымі пытаннямі. Я думаю, што гэта адбудзецца ў маі», — сказала Купчына.

Гаворачы пра ініцыятыву ЕС «Усходняе партнёрства», яна зазначыла: «Усходняе партнёрства, як мы ў Беларусі мяркуем, мае патрэбу ў сур'ёзным пераасэнсаванні».

«Нашы заходнія партнёры і краіны — члены УП таксама выказваліся за такое пераасэнсаванне, перафарматаванне гэтай важнай ініцыятывы пры разуменні, што ўсе шэсць краін Усходняга партнёрства застаюцца прыхільнымі далейшай рэалізацыі гэтай ініцыятывы, з тым каб яна прынесла вынікі, перш за ўсё, для людзей, якія жывуць у нашых краінах», — падкрэсліла намеснік кіраўніка МЗС Беларусі.

Паводле яе слоў, беларуская пазіцыя «была ўспрынята нармальна». «Для нас прынцыповым пытаннем быў раўнапраўны, недыскрымінацыйны ўдзел ўсіх краін Усходняга партнёрства ва ўсіх без выключэння вымярэннях гэтай праграмы. Мы настойваем на тым, каб Беларусь магла паўнавартасна браць удзел у двухбаковым трэку гэтай праграмы», — сказала Купчына.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international