Рух «За Свабоду» заклікае спыніць раздачу георгіеўскіх стужак у Беларусі

2014 2014-05-05T13:07:57+0300 2014-05-05T13:08:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milinkevich_002.jpg
Аляксандр Мілінкевіч, лідэр Руху "За свабоду"

Аляксандр Мілінкевіч, лідэр Руху "За свабоду"

У адным з гіпермаркетаў Мінску з 2 мая праходзіць акцыя «Я памятаю, я ганаруся», у межах якой да 9 мая ўсім ахвотным пакупнікам выдаюць т.зв. «георгіеўскія стужкі».

Чорна-аранжавая сімволіка ўсё менш і менш асацыюецца з Днём Перамогі над нацызмам і фашызмам. Яна ўсё больш становіцца сімвалам расійскага імперыялізму. Пасля апошніх падзеяў ва Украіне яна адназначна мае новы адмоўны сэнс як услаўленне сепаратызму і вайсковай агрэсіі.

У сувязі з гэтым, Рух «За Свабоду» заклікае Мінскі гарвыканкам, іншыя органы мясцовых уладаў, а таксама Савет міністраў да забароны раздачы і выкарыстання т.зв. «георгіеўскіх стужак» у грамадскіх месцах.

Мы таксама заклікаем беларусаў адмаўляцца ад выкарыстання гэтых стужак у знак салідарнасці з Украінай і пратэсту супраць вайсковай агрэсіі, прапануем святкаваць гадавіну перамогі ў Другой Сусветнай вайне з іншымі, у тым ліку нацыянальнымі, сімваламі. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international