Праваабаронцы праінфармавалі ААН аб адвольных затрыманнях напярэдадні ЧС-2014

2014 2014-05-05T11:01:06+0300 2014-05-05T11:29:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viasnalogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" праінфармаваў Рабочую групу па адвольных затрыманнях ААН аб прэвентыўных затрыманнях грамадзян Беларусі напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі -2014.

Як правіла, актывістаў затрымліваюць выключна па сфабрыкаваных і аднатыпных абвінавачваннях –  "дробнае хуліганства ", "непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі". Суды ж аднабакова і фармальна падыходзяць да разгляду адміністрацыйных спраў, выкарыстоўваюць прэзумпцыю даверу да супрацоўнікаў міліцыі і не надаюць значэнне доказам абароны.

Такія факты затрыманняў праваабарончыя арганізацыі неаднаразова ацэньвалі як беспадстаўныя і палітычна матываваныя .

Па стане на 4 траўня пад арыштам на працяглыя тэрміны знаходзяцца: Зміцер Дашкевіч, Аляксандр Францкевіч, Юры Рубцоў, Леанід Смоўж, Мікалай Колас, Дзяніс Карноў, Аляксандр Курбацкі, Аляксандр Стукін, Валерый Тамілін, Уладзімір Новікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international