Салігорскія праваабаронцы рыхтуюць даклад аб парушэнні правоў беларускамоўных у рэгіёне

2014 2014-05-04T22:44:48+0300 2014-05-04T22:44:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mova-big.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты Беларускага Хельсінскага камітэта з Салігорска распачалі грунтоўны маніторынг сітуацыі з правамі беларускамоўных грамадзян у рэгіёне, па выніках якога будзе падрыхтаваны адмысловы даклад для органаў улады розных узроўняў.

Пра новую для Салігоршчыны ініцыятыву распавядае прадстаўнік БХК у рэгіёне Леанід Мархотка:

- Без лішняй сціпласці скажу, што раней ніхто правамі беларускамоўных грамадзян, якія дэ-факта з’яўляюцца меншасцю, такім сур’ёзным чынам ў нашым рэгіёне, а можа нават і на агульнанацыянальным узроўні, не займаўся. Цяпер мы праводзім першую стадыю маніторынгу - вывучаем прававую базу. Гаворка пра мясцовыя прававыя акты, нацыянальнае заканадаўства і праграмы, а таксама міжнародныя нормы, якія гарантуюць правы ў дадзенай сферы.

На другой стадыі праваабаронцы зоймуцца маніторынгам фактычнай сітуацыі з правамі беларускамоўных на Салігоршчыне і аналізам яе адпаведнасці вышэйзгаданым нарматыўна-прававым дакументам.

Прадстаўнікі БХК адзначаюць, што ўжо маюць досвед падрыхтоўкі падобных дакладаў:

- Некалькі гадоў таму мы ўжо ладзілі ў рэгіёне маніторынг сітуацыі з безбар’ерным асяродкам для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта, безумоўна, розныя катэгорыі грамадзян і розныя праблемы, але алгарытм дзеянняў пры іх вырашэнні прынцыпова не змяняецца, - кажа Леанід Мархотка. - Тады нам удалося дамагчыся пэўных канкрэтных вынікаў, і мы ўпэўненыя ў станоўчых зрухах гэтым разам таксама. Нават, здавалася б, трагічная грамадска-палітычная сітуацыя ва Украіне і апошнія заявы з гэтай нагоды Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што “калі мы развучымся гаварыць на беларускай мове, мы перастанем быць нацыяй”, дадаюць спадзеў на станоўчыя вынікі нашай задумы.

Скончыць працу над дакладам праваабаронцы плануюць напрыканцы лета, пасля чаго вынікі маніторынгу будуць накіраваныя мясцовым і нацыянальным уладам, а таксама ўсім зацікаўленым грамадскім арганізацыям.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international