Брэст: улады забаранілі дзіцячы спектакль незалежнага тэатра “Крылы халопа”

2014 2014-05-03T10:20:09+0300 2014-05-03T10:20:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/teatr-brest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вулічны выступ тэатра са спектаклем-парадам “Малефіцыум” мусіў адбыцца 3 мая падчас фестываля асаблівых тэатраў “Непратаптаны шлях”, што зараз ладзіцца ў Брэсце.

Гэты фестываль адбываецца штогод, і ў ім бяруць удзел дзеці з псіха-фізічнымі асаблівасцямі развіцця. Калектыў "Крылаў халопа" збіраўся правесці майстар-класы для гэтых самадзейных артыстаў, а пасля прайсціся разам з імі па цэнтральных вуліцах горада.

Аднак за некалькі дзён да выступу з’явіліся звесткі, што арганізатары імпрэзы - грамадскае аб’яднанне “Інвалід і асяроддзе” выключылі спектакль з праграмы фестываля. Прычым зрабілі гэта пасля таго, як пра вулічны выступ даведаліся чыноўнікі з аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага гарвыканкама.

Прадстаўнікі незалежнага тэатра “Крылы халопа” упэўненыя, што менавіта гарадскія улады спрычыніліся да забароны спектаклю, нават нягледзячы на тое, што раней “Малефіцыум” ужо можна было ўбачыць ў Брэсце: напрыклад, у 2007-м годзе гэты спектакль дэманстраваўся ў межах міжнароднага тэатральнага фестываля “Белая вежа”. Але справа ў тым, што з нядаўняга часу выступы тэатра “Крылы халопа” лічацца “непажаданымі”: на пачатку сакавіка падводле сумнеўных прычынаў быў адменены дакументальны спектакль пра Чарнобыль, нібыта з-за рамонту ў Цэнтры культуры і адпачынку ў брэсцкім мікрараёне Паўднёвы.

 

Фота  teatrkh.com

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international