Адміністрацыя прэзідэнта пакінула зварот без разгляду: кропку паставіць суд

2014 2014-05-02T13:18:59+0300 2014-05-02T14:32:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kanavalau-svetlagorsk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: lovesun.by

Фота: lovesun.by

Жыхар Мазыра Аляксандр Канавалаў, з якім не працягнулі працоўны кантракт, адмовіўся ад дапамогі па беспрацоўі і 8 красавіка паведаміў пра гэта ў электронным звароце на імя Прэзідэнта:

 “Я адмаўляюся ад Вашай падачкі, а менавіта ад ганебнай дапамогі па беспрацоўі, памер якой складае 150 тысяч рублёў. Гэтыя крошкі Вы можаце пакінуць сабе ці купіць шклоачышчальнік для свайго аўтамабіля "Майбах", кошт якога ацэньваюць да 500 000 еўра. Хоць на шклоачышчальнік для такога аўтамабіля Вам напэўна нават не хопіць, ну ўжо прабачце, вось такая ў нас дапамога”.

Таксама рабочы прывёў прыклады вакансій з мясцовага цэнтра занятасці:

“Санітарка - 1780000 руб.

Слесар па рамонце аўтамабіляў - 1870000 руб.

Кіраўнік фізічнага выхавання - 1660000 руб.

Майстар вытворчага навучання ўстановы адукацыі - 1750000 руб.

Кухар - 2000000 руб.

Памочнік выхавальніка - 1660000 руб.

Інжынер- праграміст - 1660000 руб.

Інжынер - энергетык - 1800000 руб.

Столяр , токар - 1660000 руб.

Педагог - псіхолаг - 1800000 руб”.

 

Адказ з Адміністрацыі прэзідэнта не прымусіў сябе чакаць: “На Ваш электронны зварот, які паступіў ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляем, што ў адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" звароты могуць быць пакінутыя без разгляду, калі ў іх дапушчана выкарыстанне нецэнзурных альбо абразлівых слоў і выразаў. На падставе выкладзенага дадзены зварот пакінуты без разгляду”.

Адказ падпісаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб І. Ламаносаў.

Не знайшоўшы ў сваім звароце прыкметаў абразы і нецэнзуршчыны, Аляксандр Канавалаў паўторна накіраваў зварот у Адміністрацыю прэзідэнта. Другі адказ, атрыманы 23 красавіка, слова ў слова паўтарыў высновы папярэдняга.

Не пагадзіўшыся з чарговай адпіскай, Аляксандр Канавалаў з дапамогаю юрыстаў Праваабарончага цэнтру “Вясна” прадрыхтаваў  скаргу ў суд Партызанскага раёна Мінска на службовую асобу, у якой просіць прызнаць дзеянні намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь І. Ламаносава неправамоцнымі, парушаючымі ягоныя правы і абавязаць ліквідаваць дапушчанае парушэнне – разгледзець зварот па сутнасці.

Ён лічыць незаконнай адмову ў разглядзе звароту, паколькі ў адпаведнасці з артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300 -З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», пісьмовыя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, у тым ліку калі:

у адпаведнасці з пунктам 5 артыкула 12 Закона, не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.

“У маім звароце нецэнзурных альбо абразлівых слоў і выразаў не ўтрымліваецца. Іншых прычын для адмовы ў разглядзе майго звароту таксама не маецца”, – паведамляе суду Канавалаў.

Адказ на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці арганізацыяй, якая не мае вышэйстаячай арганізацыі, а таксама індывідуальнага прадпрымальніка могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

 

***

Яшчэ напачатку 2013 года Светлагорскае ўпраўленне свідравых работ Вытворчага аб’яднання  “Беларуснафта” не працягнула кантракт з машыністам свідравой ўстаноўкі Аляксандрам Канавалавым.

Напярэдадні ён напісаў кіраўніцтву ўпраўлення ліст, у якім паведамляў, што рабочыя не могуць выконваць планы і атрымліваць прэміі, паколькі начальства спецыяльна завышае заданні, каб менш плаціць падначаленым.

На сходзе, які адміністрацыя правяла пасля атрымання ліста, Аляксандр Канавалаў таксама паставіў пытанні аб шматлікіх парушэннях тэхнікі бяспекі ў упраўленні буравых работ. У адказ  буравіка спешна адправілі ў адпачынак, а праз тыдзень даслалі апавяшчэнне пра непадаўжэнне кантракта.

Амаль год Аляксандр Канавалаў шукаў справядлівасці ў розных інстанцыях, атрымаўшы некалькі дзесяткаў адпісак і адмоваў, а затым быў вымушаны звярнуцца ў Адміністрацыю прэзідэнта. Аказваецца, таксама дарэмна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international