Міністар прызнаў, што донары страцяць частку льготаў

2007 2007-06-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня міністар працы і сацыяльнай абароны Ўладзімер Патупчык пракамэнтаваў намер донараў распачаць страйк супраць скасаваньня льготаў. Міністар прызнаў, што донары частку льготаў страцяць.

У камэнтары агенцтву БелаПАН Уладзімер Патупчык зазначыў, што многія непаразуменьні ўзьнікаюць празь няведаньне правоў. Міністар заявіў, што гатовы сустрэцца з донарамі й патлумачыць ім прынцыпы, закладзеныя ў закон аб упарадкаваньні льготаў.

Вось як пракамэнтаваў у Магілёве выказваньне міністра адзін з ініцыятараў страйку донараў Ігар Каваленка:

“Тое, што чыноўнікі ведаюць пра гэта (чыноўнікі такога рангу) — гэта вельмі добра. Мы яшчэ не распачалі страйку, але ж пра нас ужо гавораць. Можа быць, да пачатку страйку прымуць нейкае рашэньне.

Мы свае правы ведаем. Калі мы заняліся гэтым страйкам, нам нельга было пачынаць, ня вывучыўшы закону аб донарстве, іншых кампанэнтах крыві, а таксама іншых заканадаўчых актаў”.

Ігар Каваленка паведаміў, што 14 чэрвеня ў Менску мае адбыцца круглы стол, за якім донары ды прадстаўнікі ўлады абмяркуюць праблемы скасаваньня льготаў.

Крыніца: Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international