Умовы ўтрымання ў Салігорскім ІЧУ палепшыліся, але праблемы застаюцца

2014 2014-05-02T11:29:48+0300 2014-05-02T11:29:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/turemnaja_kamera.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: bigpicture.ru

Фота: bigpicture.ru

Пра гэта паведамляюць мясцовыя праваабаронцы з Беларускага Хельсінскага камітэту.

Па словах салігорскага сябра БХК Уладзіміра Шылы, на апошніх мясцовых выбарах у дзень галасавання яму, як прадстаўніку Хельсінскага камітэту і незалежнаму назіральніку кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, удалося патрапіць на выяздное галасаванне ў Салігорскі ізалятар часовага ўтрымання.

- На вялікі жаль, маю просьбу патрапіць непасрэдна ў кожную з камер адказныя супрацоўнікі міліцыі не задаволілі, але мне ўдалося крыху паразмаўляць з арыштантамі на гэту тэму. Да таго ж атрымаць агульнае ўяўленне аб пераменах я здолеў праз сістэму відэаназірання, якая з’явілася некалькі гадоў таму ў кожнай камеры, - кажа Уладзімір Шыла.

Найперш праваабаронца адзначыў з’яўленне ў камерах умывальнікаў ды перагародак, што аддзяляюць напольныя ўнітазы. Раней зняволеным даводзілася спраўляць свае фізічныя патрэбы наўпрост на вачах у іншых сукамернікаў, а рукі ды твар можна было памыць толькі вадою з-пад унітазнага крана. Адбылося і абнаўленне койка-месцаў. Зрэшты, як мінімум у двух камерах для “сутачнікаў” замест ложкаў па-ранейшаму выкарыстоўваюцца так званыя “сцэны”. На вокнах поліэтыленвую плёнку змянілі герметычныя шклопакеты. Вось толькі праблему малога памера ваконнага праёма гэта аніяк не вырашыла, і колькасць натуральнага асвятлення ў камерах дагэтуль абсалютна не адпавядае існуючым нормам. Вострая праблема з вентыляцыяй камер, па словах саміх зняволеных, вырашылася. Калі натуральнай вентыляцыі становіцца недастаткова, па просьбе арыштантаў ахова ўключае сістэму штучнай вентыляцыі.

Нягледзячы на пазітыўныя змены ўмоў утрымання зняволенных у Салігорскім ізалятары часовага ўтрымання, мясцовыя праваабаронцы не спяшаюцца ставіць кропку на гэтай праблеме. Прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэту ў Салігорску Леанід Мархотка нагадвае, што кіраўніцтва РАУС дагэтуль не пускае прадстаўнікоў грамадскасці ў ізалятар для правядзення адпаведнага маніторынгу. Такая пазіцыя адказных супрацоўнікаў органаў унутраных справаў прымушае праваабаронцаў ставіць пад сумнеў адпаведнасць існуючых умоваў утрымання зняволеных у Салігорскім ІЧУ міжнародным і нацыянальным нормам.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international