Экс-кандыдат спрабуе дабіцца ад пракуратуры адэкватнай ацэнкі свайго затрымання

2014 2014-05-02T11:13:05+0300 2014-05-02T11:13:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/karankev-prakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валер Каранкевіч

Валер Каранкевіч

Валерый Каранкевіч, былы кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і кандыдат у дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13, звярнуўся са скаргай на дзеянні службовых асоб пракуратуры Хоцімскага раёна ў пракуратуру Магілёўскай вобласці.

Экс-кандыдат у дэпутаты просіць пракурора Магілёўскай вобласці прызнаць незаконным і неабгрунтаваным адказ Хоцімскай пракуратуры, правесці расследванне парушэнняў і прыцягнуць вінаватых к адказнасці па закону.

Таксама Валерый Каранкевіч просіць даць яму матываваны адказ ва ўстаноўленыя па законе тэрміны.

Нагадаем, што раней Валерый Каранкевіч прасіў пракуратуру Хоцімскага раёна правесці праверку абставін свайго затрымання без складання пратакола супрацоўнікамі хоцімскай міліцыі непасрэдна на выбарчым участку ў дзень выбараў 23 сакавіка, правесці расследванне ўказаных парушэнняў і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

У саім адказе на скаргу Валерыя Каранкевіча пракурор Хоцімскага раёна І. Савасцееў напісаў былому кандыдату ў дэпутату, што “дзеянні супрацоўнікаў Хоцімскага РАУС з’яўляюцца правамоцнымі і не супярэчаць дзеючаму заканадаўству”.

Пракурор Хоцімскага раёна таксама палічыў, што “сыходзячы з выкладзенага, падстаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання па Вашаму звароту не маецца, у сувязі з чым Ваша скарга задавальненню не падлягае”.

Па меркаванню спадара Каранкевіча, у адказе пракурора Хоцімскага раёна праігнараваны факты, якія мелі істотнае значэнне для разгляду яго скаргі, а менавіта абыдзена поўным маўчаннем месца яго затрымання і ягоны статус на момант затрымання, а таксама не ўстаноўлены прычына хуткасці яго затрымання, а таксама час, калі яго адпусцілі з РАУС і г. д. Валерый Каранкевіч сцвярджае, што ён быў пазбаўлены магчымасці прысутнічаць пры падліку галасоў на выбарчым участку №3 у Хоцімску.

23 сакавіка каля 20-00 кандыдат у дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Хоцімскай выбарчай акрузе №54 і кандыдат у дэпутаты Хоцімскага райсавета па Узбярэжнай выбарчай акрузе №13 Валерый Каранкевіч быў затрыманы супрацоўнікамі Хоцімскага РАУС на Інтэрнацыянальным выбарчым участку №3 у Хоцімску. Двумя супрацоўнікамі мясцовай міліцыі ў чыне маёра кандыдат у дэпутаты быў дастаўлены ў Хоцімскі РАУС, дзе яго ўтрымлівалі каля 40 хвілін без складання пратакола затрымання, а пасля адпусцілі. Падставай для тэрміновага затрымання супрацоўнікі назвалі заяву на адрас Каранкевіча з боку сябра акруговай выбарчай камісіі Хоцімскай выбарчай акругі №54 Мікалая Тамашова. З-за незаконнага затрымання Валерый Каранкевіч не змог прысутнічаць пры падліку выбарчых бюлютэней.

Валерый Каранкевіч з’яўляецца сябрам Партыі БНФ, ён таксама супрацоўнічае з кампаніяй “Гавары праўду”.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international