Андрэй Пачобут і Жанна Літвіна патрапілі ў спіс герояў інфармацыі

2014 2014-05-02T08:52:25+0300 2014-05-02T08:52:25+0300 be

Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» склала спіс «Сто герояў інфармацыі». У яго ўвайшлі журналісты з 65-ці краінаў ва ўзросце ад 25 да 75 гадоў.

У спісе апынуўся гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут, які абраны за адданае служэнне свабодзе інфармацыі:

- Заўсёды прыемна, калі тваю працу заўважаюць і адзначаюць. Тое, што я патрапіў у гэты спіс, – гэта перш за ўсё прызнанне таго, якія вялікія праблемы існуюць у журналістыцы і журналісцкай дзейнасці ў Беларусі. Журналісты, якія працуюць у Беларусі, дастаткова добра гэта ведаюць. Вельмі шмат людзей зведала на сабе рознага кшталту перашкоды і пераслед улады. Тое, што я патрапіў у гэты спіс, – прызнанне таго, што такія праблемы існуюць і пра іх ведаюць на Захадзе.

У спіс «Сто герояў інфармацыі» трапіла таксама старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаўЖанна Літвіна. На думку Андрэя Пачобута, такое прызнанне абсалютна заслужанае:

- Жанна Мікалаеўна вельмі шмат рабіла і робіць дзеля таго, каб падтрымаць незалежную журналістыку і журналістаў, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі, якія патрапілі пад пераслед. Думаю, гэта вельмі заслужаная асоба. Мяне таксама падтрымлівала і Жанна Мікалаеўна, і БАЖ, калі былі крымінальныя справы і я зведваў пераслед. Таму гэта цалкам заслужана.

“Беларусь – такая краіна, дзе галоўным словам з’яўляецца «стабільнасць». Так што сітуацыя са свабодай слова стабільна дрэнная і ніякіх зменаў на лепшае няма і не прадбачыцца”, - так адказаў Андрэй Пачобут на пытанне пра свабоду слова ў Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international