Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

2014 2014-04-29T07:38:07+0300 2014-05-21T15:05:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zastaukaludzmizvacca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Навіны палітвязняў”. 

 

Анонс выпуску

“Хроніка пераследу”: заявы міжнароднай супольнасці з асуджэннем выканання смяротнага прысуду ў дачыненні Паўла Селюна, дзеянні пракуратуры ў справе скульптара Генадзя Лойкі супраць КДБ за беларускую мову ды іншыя факты ў галіне правоў чалавека за мінулы тыдзень.

"Падзея тыдня": высновы праваабаронцаў паводле назірання за штогадовым шэсцем “Чарнобыльскі шлях”, што адбылося 26 красавіка ў Мінску.          

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: вядомы дысідэнт, палітычны вязень савецкіх турмаў і лагераў Міхась Кукабака, які на мінулым тыдні наведаў родную Беларусь па запрашэнні праваабаронцаў, распавеў пра свае правілы выжывання ў зняволенні.

"Навіны палітвязняў": праблема амністыі для палітычных зняволеных. 

 

У музычных паўзах - кампазіцыі з новай складанкі «Паэты жывуць у песнях», якую прэзентавала грамадскае агенцтва «Арт Сядзіба».

 

Слухаць выпуск: 

http://spring96.org/images/upload/sound/2014-18/2014-04-29_kuncevich_ludzmi-zvacca-(prava-na-volu)_an.mp3

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international