Адвакатка: «Стан Максіма Вінярскага вельмі кепскі»

2014 2014-04-28T16:25:31+0300 2014-04-28T16:25:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viniarski.jpg
Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

Адвакатка Вольга Безбародкіна наведвала Максіма Вінярскага 25 і 28 красавіка. Яе вельмі непакоіць стан падабароннага, які трымае сухую галадоўку з дня зьмяшчэньня яго ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў — з 22 красавіка:

«27 красавіка да яго выклікалі хуткую дапамогу. Яму было дрэнна, і ванітавала, і сэрца балела. Але мэдыкі не палічылі, што сытуацыя надзвычайная, каб накіраваць яго ў шпіталь, і ён застаўся на Акрэсьціна пад наглядам лекара. Максім нават ня мог размаўляць, гаварыў зь цяжкасьцю. Казаў, што ў нядзелю ў яго наагул адняло мову. Але на сёньняшні дзень стан яго дрэнны. У пятніцу стан быў здавальняючы, а ў панядзелак ён вельмі кепскі».

Грамадзкі актывіст Максім Вінярскі быў затрыманы 22 красавіка каля гіпермаркету «Карона». Спачатку яму сказалі, што «ён падобны да чалавека, які знаходзіцца ў вышуку». У пастарунку яго абвінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і склалі пратакол. У той жа дзень судзьдзя Фрунзенскага суду Людміла Лапо асудзіла Вінярскага на 12 сутак арышту. На Акрэсьціна Вінярскі абвясьціў на знак пратэсту сухую галадоўку.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international