Судавытворчасць па-бярозаўску: суддзя даручыла міліцыі разбірацца з забаронай пікета

2014 2014-04-28T13:05:04+0300 2014-04-28T13:05:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravasuddzee.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На 26 красавіка ў Бярозаўскі РАУС былі выкліканы праваабаронцы Тамара Шчапёткіна і Сяргей Русецкі. Як аказалася, выклік быў ініцыяваны суддзёй суда Бярозаўскага раёна Алены Нямковай. Суддзя даручыла міліцыі даведацца пра абставіны забароны пікета, які праваабаронцы планавалі правесці 25 сакавіка. Ад райвыканкаму праваабаронцы атрымалі адмову, пасля чаго падалі заяву ў суд на дзеянні мясцовага выканаўчага органа.

З Сяргеем Русецкім размаўляў старэйшы інспектар аддзела аховы грамадскага правапарадку Сяргей Галёнка, са Шчапёткінай – участковы інспектар Сяргей Несцяровіч.

Тамара Шчапёткіна тлумачэнні па неадбыўшамуся пікету даваць адмовілася. Яна сказала, што ўся неабходная інфармацыя выкладзена ў заяве ў суд, і калі для суддзі Нямковай штосці незразумела, то растлумачыць асабіста ёй пад час судовага працэсу, пра час і дзень якога праваабаронцам, дарэчы, яшчэ не паведамлялася.

Праваабаронца сказала, што разумее, чаму яе выклікалі ў міліцыю і не хоча псаваць ні свой выходны час, ні займаць працоўны час супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international