Брэст: актывістка “Справядлівага свету” скардзіцца ў пракуратуру на мясцовыя выбаркамы

2014 2014-04-27T10:20:34+0300 2014-04-27T10:20:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ludmila-dzenisenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Дзенісенка

Людміла Дзенісенка

Кіраўнік гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, якая была кандыдатам ў дэпутаты Брэсцкага гарсавета па выбарчай акрузе №13, дамагаецца атрымання спісаў тых, хто прагаласаваў па месцы свайго жыхарства падчас нядаўніх выбараў.
Адпаведную скаргу яна накіравала 25 красавіка ў пракуратуру Брэста. Падставай з’явілася тое, што дагэтуль Дзенісенка не атрымала адказ на пададзеныя яшчэ месяц таму ў Брэсцкую абласную і гарадскую тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі звароты, у якіх яна прасіла падаць спіс тых, хто прыпісаны да выбарчага участку №44 і прагаласаваў у хатніх умовах. “З пратаколу ўчастковай камісіі вынікае, што ў дзень выбараў, 23 сакавіка, па месцы свайго жыхарства прагаласавалі 168 чалавек, - паведаміла Людміла Дзенісенка. - На маю думку, абыйсці за некалькі гадзін такую колькасць дамоў (а выбарчы участак знаходзіцца ў раёне, дзе шмат прыватных жылых забудоў) немагчыма. Таму я хачу праверыць, ці сапраўды гэтыя 168 чалавек галасавалі па месцы жыхарства, а для гэтага мне патрэбен спіс гэтых выбаршчыкаў”.
Паводле слоў Дзенісенкі, у скарзе ў пракуратуру яна паведамляе аб парушэнні мясцовымі выбаркамамі заканадаўства, якое вызначае трохдзённы тэрмін разгляду звароту з дня яго паступлення, а таксама тое, што заяўнік мае права азнаёміцца ​​з матэрыяламі, звязанымі з разглядам яго звароту. Актывістка партыі “Справядлівы свет” просіць пракуратуру правесці праверку па гэтым факце і абавязаць адпаведныя выбаркамы падаць спіс тых, хто прагаласаваў па месцы свайго жыхарства”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international