viasna on patreon

Былы палітвязень Аляксандр Францкевіч затрыманы ў Мінску

2014 2014-04-26T09:54:38+0300 2014-04-26T09:54:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/franckevich-vyzvalenne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Францкевіч у дзень вызвалення (3 верасня 2013)

Аляксандр Францкевіч у дзень вызвалення (3 верасня 2013)

Пра гэта паведамляе яго маці Таццяна Францкевіч ў Facebook. "Ніяк не можам высветліць за што. А восьмай гадзіне пасля працы. Зараз таксама на Акрэсціна", - піша яна.

Хутчэй за ўсё, затрыманне Аляксандра Францкевіча звязана з маючай адбыцца акцыяй "Чарнобыльскі шлях", якая пройдзе 26 красавіка ў Мінску, альбо з правядзеннем чэмпіянатам свету па хакеі. Напярэдадні падобных значных мерапрыемстваў сілавікі, як правіла, ізалююць актыўную моладзь, - паведамляе сайт abc-belarus.org

Нядаўна былі таксама затрыманыя іншыя апазіцыйныя актывісты, якія былі асуджаныя да адміністрацыйнага арышту. Некаторыя з іх атрымалі 25 сутак і выйдуць на волю толькі ў канцы траўня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства