Кіраўніка суполкі СПБ не прынялі ў ветэранскую арганізацыю ААТ «Полацак-Шкловалакно»

2014 2014-04-25T13:40:56+0300 2014-04-25T13:40:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/stukau-viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віктара Стукава адмовіліся прыняць у арганізацыю, хаця перад тым ажно двойчы павіншавалі з уступленнем і нават узялі ўнёскі – 2% ад пенсіі.

Як распавёў Віктар Стукаў, усё пачыналася паводле звыклай завядзёнкі, але потым "механізм" уступлення ў арганізацыю ветэранаў вайны і працы "Шкловалакна" нечкана ўскладніўся:

"Звычайна ў гэтую арганізацыю пенсіянераў прымаюць па іх вуснай заяве, абы хапала працоўнага стажу. Мой стаж – больш як 30 гадоў – пералічвалі двойчы! Спачатку – калі я прайшоў з той самай вуснай заявай, а потым – яшчэ праз тыдзень. Другім разам мяне выклікалі ўжо пасля таго, як узялі сяброўскія ўнёскі. Са стажам усё ў парадку, і мяне двойчы павіншавалі з далучэннем да арганізацыі ветэранаў".

Аднак яшчэ праз тыдзень высветлілася, што механізм прыёму чамусьці ўскладніўся: Віктару Стукаву паведамілі, што яго можа прыняць толькі рада арганізацыі. На пасяджэнне запрасілі яшчэ трох кандыдатаў на ўступленне, але іх прынялі за некалькі хвілінаў, працягвае актывіст СПБ:

"Калі дайшлі да абмеркавання маёй кандыдатуры, то згадалі, што я быў звольнены з прадпрыемства ў 2013 годзе. Фармальная прычына – парушэнне працоўнай дысцыпліны. А папросту сказаць – знайшліся дробныя падставы, прыкладам, мяне заспелі за працай без акуляраў. На такой падставе можна звальняць 90% аператараў, бо акуляры нязручныя і нават шкодныя. І наша прафсаюзная суполка змагалася, каб іх пазамянялі…. Адным словам, звольнілі па фармальных прычынах, і я магу з усёй адказнасцю гэта сцвярджаць, бо спрабаў звольніць мяне і да таго было некалькі. Я спрабаваў аднавіцца праз суд, але не ўдалося… На судовых працэсах, дарэчы , прысутнічаў і начальнік аддзелу кадраў Юры Краўчанка, якога цяпер запрасілі на ветэранскі сход… Дык вось, калі прагучалі звесткі пра звальненне, ганаровы сябра рады вэтэранаў Раман Прыбышчук заявіў, што ў мяне няма маральнага права быць сябрам ветэранскай арганізацыі. Яшчэ адна работніца выказалася наўпрост: маўляў, калі мы вас прымем, вы ж на сустрэчах з моладдзю пачнеце агітаваць за СПБ"…

З 19 прысутных на сходзе сябраў рады арганізацыі "за" ўступленне Віктара Стукава прагаласавалі толькі тры чалавекі. Актывіст падзяліўся сваімі меркаваннямі на гэты конт у інтэрв'ю сайту http://dyjalog.info :

"Цяпер я ў сумневах – ці ўступіў я ў арганізацыю або не? Унёскі з мяне ўзялі, і ніяк не могуць мне іх вярнуць. Паводле палажэння аб ветэранскай арганізацыі, рада мае права прыняць у арганізацыю, але права адмовіць у прыёме ў рады няма! Старшыня Полацкай раённай рады вэтэранаў Галіна Муравей пісьмова мне паведаміла, што пацвердзіць маё сяброўства ў першаснай ветэранскай арганізацыі ААТ «Полацак-Шкловалакно» не ўяўляецца магчымым".

Віктар Стукаў распавёў, што Рада СПБ, даведаўшыся пра гэтую сітуацыю, вырашыла запачаткаваць асобны накірунак для працы з ветэранамі. Бо дзейнасць арганізацый ветэранаў пры прадпрыемствах мае выразны "ідэалагічна вытрыманы" характар.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international