Сапелка: “Дасудовае пагадненне – прагрэсіўная норма, якая спрацуе толькі пры незалежным судзе"

2014 2014-04-24T18:38:00+0300 2014-04-24T14:50:03+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapelko.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Сапелка

Павел Сапелка

У Беларусі можа быць створаны механізм дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве з падазраваным (абвінавачаным) па крымінальнай справе. З такой ініцыятывай выступае Следчы камітэт.

У інтэрв’ю “Савецкай Беларусіі” старшыня СК Валянцін Шаеў патлумачыў, што па такім пагаднення падазраваны будзе распавядаць пра злачынствы іншых асоб, альбо пра злачынствы, пра якія невядома нікому.

“Гэта не будзе нейкая дамоўленасць паміж пацярпелым і злачынцам. Гэта будзе пагадненне паміж пракурорам і злачынцам, якія пагадзіліся супрацоўнічаць са следствам, - адзначыў Шаеў. - Сутнасць пагаднення ў тым, што пры выкананні такіх абавязацельстваў яму гарантуецца зніжэнне максімальна магчымага тэрміну пакарання”.

Старшыня Следчага камітэта пераконвае, што гэта не будзе механізмам “откупа” ад адказнасці.

Зараз, дарэчы, такі механізм замацаваны заканадаўча – абвінавачаны можа кампенсаваць урон, нанесены юрыдычнай асобе дзяржаўнай формы ўласнасці, і звярнуцца да прэзідэнта з просьбай пазбавіць ад крымінальнай адказнасці. Апроч таго, на сёння падазраваным і абвінавачаным і так прапаноўваюць супрацоўніцтва са следства, што расцэньваецца як змякчаючыя віну абставіны.

“Але гэтае абяцанне не заўсёды выконваецца, - кажа юрыст Павел Сапелка. – Прычына ў тым, што следства і пракуратура не могуць загадзя гарантаваць, якім будзе рашэнне суда”.

Апошнія справы супраць Аляксандра Грунова і Эдуарда Лыкава (па абодвух прысуд – расстрэл) паказваюць, што супрацоўніцтва са следствам не было ўлічана ў якасці абставінаў, змякчаючых віну.

“Увядзенне механізму дасудовага пагаднення – прагрэсіўная норма, - кажа Сапелка. – Аднак пакуль невядома, як яна будзе рэалізавана на практыцы. Выклікае пытанне, як праверыць, ці ўсё па справе сказаў падазраваны, каб атрымаць паводле пагаднення меньшы тэрмін пакарання? Або як гарантаваць, ці не агаварыў ён невінаватых людзей, каб самому атрымаць больш мяккае пакаранне? Да таго ж, ва ўмовах адсутнасці незалежных судоў любая прагрэсіўная норма можа проста не спрацаваць”.   

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international