Упершыню міліцыя разагнала вернікаў ля касьцёлу Cьв. Язэпа

2007 2007-06-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Радыё Свабода Каля двух дзясяткаў вернікаў, пераважна моладзь, былі разагнаныя міліцыянтамі каля кляштару бэрнардынаў у Менску. А 20-й гадзіне моладзь сабралася на малітву, і празь некалькі хвілінаў зьявіліся міліцыянты, паведамляе Радыё Свабода.

Адзін зь міліцыянтаў, які прадставіўся ўчастковым Цэнтральнага РУУС сталіцы, паведаміў прысутным, што зьбірацца на сумесныя малітвы можна толькі з дазволу гарадзкіх уладаў. Міліцыянты запатрабавалі, каб людзі разышліся. У адваротным выпадку яны пагражалі затрыманьнямі. Некалькіх чалавек яны выціснулі з пляцоўкі каля ганку былога касьцёлу Сьвятога Язэпа ў бок вуліцы Максіма Багдановіча.

Каля двух гадоў людзі зьбіраліся штодня на гэтым месцы і маліліся, каб касьцёл перадалі вернікам, а не рабілі ў ім забаўляльнай установы. Раней міліцыянты назіралі за тым, што адбывалася ля касьцёлу, але людзей не разганялі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international