Палітвязень Васіль Парфянкоў — у ПКТ на паўгода

2014 2014-04-23T16:15:36+0300 2014-04-23T16:15:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/parfiankou-3.jpg
Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

Васіль Парфянкоў. Фота: euroradio.fm

7 красавіка палітвязьня Парфянкова, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 9 строгага рэжыму ў Горках, на 6 месяцаў зьмясьцілі ў так званае памяшканьне камэрнага тыпу. Пра гэта сам Васіль Парфянкоў напісаў у лісьце да актывісткі грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Юліі Сцяпанавай.

Да гэтага ў яго было 10 спагнаньняў, палітвязень адбыў 23 сутак у ШЫЗА. На ўвесь тэрмін адседкі ў ПКТ ён пазбаўлены перадач і спатканьняў.

Вольга Мікалайчык, якая лістуецца з Васілём Парфянковым, удакладняе што яго пакаралі зьмяшчэньнем у «памяшканьне камэрнага тыпу» пасьля 10 пакараньняў за парушэньні ўнутранага рэжыму:

«Напісаў, што сядзіць цяпер у адзіночцы ў ПКТ. Бавіць час тым, што шмат чытае. Даслаў верш на патрыятычную тэму, вельмі добры. Бачна, што чалавек не скарыўся, трымаецца. Да таго больш за 20 дзён адбыў у ШЫЗА, яго пазбавілі спатканьняў і перадач, але ён не здаецца».

У 2011 годзе Васіль Парфянкоў у ліку першых быў асуджаны за Плошчу на 4 гады зьняволеньня. Вызваліўся праз паўгода паводле памілаваньня. За шматлікія затрыманьні на акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі быў пастаўлены пад прэвэнтыўны нагляд. У канцы 2013 году за парушэньні правілаў нагляду асуджаны на год зьняволеньня і адбывае пакараньне ў калёніі ў Горках.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international