viasna on patreon

Салігорск: Праваабаронцы падтрымалі палітвязняў паштоўкамі (фота)

2014 2014-04-23T14:53:33+0300 2014-04-23T14:58:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marhotka-pashtouki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Мархотка

Леанід Мархотка

Паштоўкі са словамі падтрымкі і салідарнасці даслалі палівязням праваабаронцы са сталіцы шахцёраў.

- Мы хацелі нагадаць усім вязням, і найперш нашаму калегу Алесю Бяляцкаму, што многія беларусы не заўважаюць сваёй турмы, бо яе краты нябачныя. Але ёсць людзі, якія застаюцца свабоднымі нават у няволі, - кажа прадстаўнік БХК у рэгіёне Леанід Мархотка.

Салігорскія праваабаронцы плануюць і надалей актыўна выяўляць сваю салідарнасць з беларускімі палітычнымі зняволеннымі ды заклікаюць усіх неабыякавых суайчыннікаў таксама не заставацца ў баку ад гэтага працэсу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства