Магілёўскі гаспадарчы суд так і не прыняў рашэньне па справе аб нерэгістрацыі “Новай газеты Крычава” (паводле Радыё Свабода).

2003 2003-09-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 верасьня ў Магілёўскім гаспадарчым судзе вырашаўся лёс праекту недзяржаўнага выданьня “Новая газэта Крычава”. Прадпрымальнік Андрэй Кузьмін зьвярнуўся ў суд з позвай да Крычаўскага райвыканкаму, які адмовіўся ўзгадніць размяшчэньне рэдакцыі.
Судзьдзя Магілёўскага гаспарадчага суду Іван Матулькоў не прыняў рашэньня ў справе Андрэя Кузьміна. Ён спаслаўся на невыкананьне прадпрымальнікам дасудовага парадку і афіцыйна пакінуў позву без разгляду. Аднак перад гэтым судзьдзя падрабязна разгледзеў сытуацыю, якая склалася вакол праекту “Новай газэты Крычава”.

Адрэй Кузьмін – прыватны прадпрымальнік з правам выдавецкай дзейнасьці. Ён зьвярнуўся ў Крычаўскі райвыканкам для ўзгадненьня юрыдычнай адрэсы рэдакцыі газэты. Плянавалася размесьціць рэдакцыю ў прыватным доме, якім валодае Кузьмін і дзе, акрамя яго, больш ніхто не прапісаны.

Крычаўскія ўлады адмовілі прадпрымальніку двойчы. Спачатку яны запатрабавалі ў яго ліцэнзію на выдавецкую дзейнасьць, а потым, калі такая прычына была прызнаная неправамернай, спаслаліся на жыльлёвы кодэкс: чыноўнікі гавораць, што рэдакцыя, маўляў, ня можа быць размешчаная ў жылым доме. Андрэй Кузьмін абвінаваціў райвыканкам у валакіце і нежаданьні ўзгадніць юрыдычную адрэсу недзяржаўнага выданьня.

Судзьдзя Іван Матулькоў так і ня здолеў дамагчыся адказу ад прадстаўніка райвыканкаму на пытаньні: чаму раённыя ўлады ня могуць альбо ня хочуць знайсьці паразуменьня з прадпрымальнікам і каму ўрэшце перашкаджае выданьне інфармацыйна-рэклямнай газэты?

Андрэй Кузьмін лічыць, што па-першае, гэта агульнадзяржаўная палітыка ідэалягічная, а па-другое, зьяўленьне новай газэты – гэта ў любым выпадку канкурэнцыя для дзяржаўнай газэты, што непажаданае для мясцовых уладаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international