«Малады Фронт» зноў спрабуе зарэгістравацца

2007 2007-06-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Арганізацыя «Малады Фронт» робіць чарговую, пятую па ліку, спробу легалізаваць сваю дзейнасьць і падала дакументы ва Упраўленьне юстыцыі Менгарвыканкама на атрыманьне дзяржаўнай рэгістрацыі.

18 траўня напярэдадні суду над моладзевымі актывістамі, дзяржорганы адмовіліся зарэгістраваць «Малады Фронт» на фармальнай падставе: згодна з пададзеным Статутам, вышэйшым кіруючым органам руху зьяўляецца Цэнтральная Рада, а маладафронтаўцы правялі ўстаноўчы сход замест рады.

1 чэрвеня маладафронтаўцы правялі ўстаноўчую Цэнтральную Раду арганізацыі, падчас якой быў вызначаны адмысловы сьпіс сябраў Управы і кіраўніцтва «Маладога Фронту» для падачы на рэгістрацыю, а сёньня прэс-сакратар Барыс Гарэцкі перадаў дакументы ва Упраўленьне юстыцыі.

«Устаноўчыя дакумэнты былі падрыхтаваныя згодна ўсіх юрыдычных нормаў беларускага заканадаўства. Цяпер мы будзем чакаць адказу дзяржаўных чыноўнікаў. У выпадку, калі чарговы адказ будзе адмоўным, то мы адразу ж пададзім на іх у суд, бо ніякіх іншых заўвагаў апроч устаноўчага сходу пасьля мінулае спробы рэгістрацыі да «Маладога Фронту» не было,» — паведаміў Барыс Гарэцкі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international